Каля фантана
Ён спеліць думкі, што з зямлі выходзяць.
Я разам з прахалодай іх скраду,
Каб жыць з зямлёю і вадой у згодзе.
Пякучы ліпень на патэльні дня
Праліў у цэнтры Менска асалоду.
Здаецца, ён вадою той абняў
Фантан, дзяцей, зямлю, людскую згоду.
Імклівы час не чуе новых дум --
Вакол асі зямлю адчайна круціць.
Я да вады халоднай прыпаду --
Няхай яна паэта ў спёку студзіць.
Спякотны час, халодная вада,
І вечны роздум пра жыццё і волю.
Сягоння я дзяцінства прыгадаў
І ля фантана думкі супакоіў.
12.07.2024.
Свидетельство о публикации №125052205099