Сцяг надзеi

Хочацца зерне сабраць у горстку,
Ды рассыпаць яго па зямлі,
Каб у Тураве і ў Светлагорску
Каласкі сцяг надзеі ўзнялі.

Дыхалі вольна, плылі, як хвалі,
Гаварылі на мове людзей,
Што зярняткі ў снапах аббівалі
І ўслаўлялі жыццёвы свой дзень.

З песняю гучнай вясковай жнейкі,
Што зажынкі з сярпом пачала,
Каласкі, быццам гукі жалейкі,
Прыхінуліся да чала.

Чуўся іх голас у кожным сэрцы --
Акрыляў беларускі наш дух.
З ім жыццё не расстраціла сэнсу,
А прыдбала жыццёвы рух.

09.06. 2022.


Рецензии