Афрыка

...Дзе жырафа, фламінга, малпы,
Скарпіён
Зноў спружына: скокнуць лапы, -
Квет жадзён...
Там, між засені вільготнай
Ад ляска,
Рух жарствы неверагоднай
Павука...
Жаба: яшчар - напамінам!
Грэблі снам.
Скрозь - вяроўкі - верхавінам.
Змеі там...
Бегемоцік?! цень барвовы,
Жук паўзе;
Ноччу ён, замрэ... ружовы.
У красе.
Прыгажосць. Шчадрот. Сухія?
Стукі дзюб.
Рогі месяца "які я
Адналюб";
Кракадзілавая мільга,
Вадаграй, -
Цёплы бісер  замільгаў.
Падбірай.
На сем фарб вандруюць пырскі.
Без мастка...
Не трымаецца за рыскі
І рука.
Слон. Стаіць. Вагою. Пік.
Адкрыцця!
Афрыканскай спёкі цвік.
Дзе дзіця?!


Рецензии