Дваццаць гадоу
А і праўда,сёньня ж "юбілей":
20 год як адшукалі Сыса.
Мёртвага. На кухні.І пазьней
сталі усхваляць,нібы Ісуса.
Не люблю я патасу,дальбог!
Не любіў і Ціханавіч Толя.
Патасна ён толькі піў - нагбом.
Ці набгом,няма істотнай ролі.
Зрэшты,Сыс ашчадны быў да слоў,
ведаў ім цану,чуў сілу гукаў...
Каб дажыў,ён мог бы весьці блог,
выставіўшы ў профіль дзёрзкі кукі(ш).
04.05.2025,Бодзё,Нарвегія
Свидетельство о публикации №125052103923