Я адкрыла дом савета

Раскажу Вам па сакрэту…
Я адкрыла «дом саветаў»
I суседцы, той, што справа
Фарбу выбрала для лавы.
Мая "правая" суседка
(З ёй тусiлi мы нярэдка)
Пад маiм паглядам смелым,
Як карцiну, лавы цела
Малявала й фарбавала.
Фарбавала й малявала
Нават арыi спявала!
А цяпер чамусь прапала…
I з усiх радараў знiкла…
Муж сказаў: "Яна ж ўлiпла.
Нiбы муха Цакатуха".
I яшчэ шапнуў на вуха,
усьмiхнуўшыся чагосьцi:
"Не адна, а з важным госьцем!"
"Фарба-клей" i Вам знаёма?
I ў кватэры , i ля дома
Сапсуе не толькi рэчы-
Радасць сонечнай сустрэчы!
Сохне лаўка сёмы дзень.
Над сяброўствам нашым цень.
Што рабiць? Параду дайце!
Усiх люблю! Не абзывайце!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →