Зямля дзядоу

Я ўсьмешку лета рыфмамі малюю.
Пішу аб тым, што будзе і што ёсьць.
А тэмы, што душу ўвесь час хвалююць,
Пацьвердзяць Вам -- я на зямлі не госьць.

Нясу сваё: духоўнае, сьвятое.
Шукаю шлях, дзе кожны чалавек
Сячэнбне лёсу бачыць залатое,
Ліе слязу Айчыны з-пад павек.

На Шляху гэтым Мы -- народ, Мы -- людзі.
Наш дом -- Айчына, песьня, мова, мост...
Мы роднай песьняй Беларусь прабудзім
І станем побач з ёй у поўны рост.

Зямля дзядоў! Ты жыцьмеш разам з тымі
Хто верыць, хто любоў сваю нясе.
Сьвет пачуцця не зьнікне, не астыне,
Калі адзін за ўсіх, а з ім -- мы ўсе.


Рецензии