Мiж Дзвiной i Дняпром на квiтнеючых ростанях...
Гаманкой святыняю новаю
Ты квітнееш, усё ўдоль і ўпоперак,
Угору ідеш семімільнымі крокамі!
Ты - цішэй ручая, што ў гаі!
Ты лепш песні, што пяюць салаўі! В.Гілавейня
Між Дзвіной і Дняпром
на квітнеючых ростанях,
Калі свет пачарнеў
ад страшэннай вайны,
перажыўшы гады,
што знішчальна - няпростыя,
Лёзна ледзьве не зведала
бездань труны.
Сем з паловаю тысяч - вось зніклыя хаты,
Дзе вялась гаспадарка і побыт квітнеў,
Тры гады тут нямецкія былі салдаты,
Восем тысяч людзей знішчыць вораг паспеў...
Кожны Лёзнінец ведае, што над Машною,
Пахаваны растрэльным агнём на вякі,
У Адаменскім рве спяць навечна яўрэі
І ніколі не ўбачаць прыгожай ракі.
Запалілі фашысты, забыўшы пра розум -
Дзвесце вёсак амаль згарэлі тады
А цяпер мы, нашчадкі, як птушачки - проса
Свет радзімых традыцый нясем праз гады.
Як стагодзі назад, тут ўслаўляюць рамёствы,
і ўплятаючы ніткі, ідзе апавяд,
што працуюць цяпер старадаўнія кросны,
і ніхто не забыты, ні кроку назад!
Закаханыя ў спадчыну,
ды ў асяроддзе,
дзеці чуюць, што Лёзна - дыямент, насамрэч!
І не знікне ніколі ў Беларускім народзе
Смага ведаць Радзіму, ў якой ты жывеш....
Свидетельство о публикации №125051907004