Я нарадзiуся тут
І мова мая -- ад Коласа.
Яна аздабляе кут
Пяшчотаю, сьпевам, голасам.
Я нарадзіўся тут,
Дзе песьня Купалы шчырая;
Дзе мову аблокі ткуць
На крыллях нябачных выраю.
Я нарадзіўся тут,
Дзе дрэвы растуць з нябёсамі.
Мой край -- незабыўны цуд --
Ён белымі плача росамі.
Я нарадзіўся тут,
Дзе памяць народа вечная.
Дзе княства стары статут
Дзяржавы мяжу асьвечвае.
Я нарадзіўся тут.
І мова мая -- ад прадзедаў.
У ёй -- слоў-зярнятак пуд,
Што лёсам народу дадзены.
Свидетельство о публикации №125051900044