Максiм Багдановiч

ВЕРШЫ З НОВАЙ КНІГІ

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
леанід ПРАНЧАК

Вясновы дождж над вішнямі звініць.
Світальны дождж зажуранага Крыму.
Журбу віном ніяк не наталіць,
Калі душа, бяскрылая, баліць
За мілую далёкую радзіму.

Над сіняй бухтай занядбаны дом,
Дзе вокны пазавешаны тугою.
А мора сонна плешча за акном,
Сляды ў траве засыпаны пяском
І пахне вецер роднаю вярбою.

Максім Багдановіч... Максім...
Прастуджана чайкі крычалі.
Над морам туман, нібы дым,
У моры – халодныя хвалі.
Максім Багдановіч... Максім
На чоўне нябесным у скрусе
Праз вечнасць заснежаных зім
Плыве да сваёй Беларусі.

Закрыла, як заслонаю, імгла
Марскую недаступную чужыну.
О Беларусь! Каб ведаць ты магла,
Як золка без радзімага цяпла,
Як невыносна горка твайму сыну.

Успыхне сонца ў ранішнім акне
І дождж суцішыць роспачы акорды.
Жыццё, нібы імгненне, прамільгне.
Пагаснуць блікі на сырой сцяне
І белы свет пагасне назаўсёды.

Максім Багдановіч... Максім...
Прастуджана чайкі крычалі.
Над морам туман, нібы дым,
У моры – халодныя хвалі.
Максім Багдановіч... Максім
На чоўне нябесным у скрусе
Праз вечнасць заснежаных зім
Плыве да сваёй Беларусі.

21.12.2022


Рецензии