Н
Хтось падкінуў, сказаў -- ляці!
Разьмінуліся, не сышліся
І рассталіся па-жыцьці.
Не трывожу ўспамінам сэрца --
Ты чужая мне: не мая.
Там дзе коратка -- там і рвецца
І надзей не зіхціць маяк.
Ты не ўзгадвай пра нашы ночы --
Сярод іх заблукалі дні.
Час асобна за кожным сочыць,
Бы гадзюка, ляжыць на пні.
Не кранайся халоднай скуры --
Стануць слізкімі ноч і дзень.
Хтосьці побач нярвова курыць
І не бачыць з табой надзей.
Свидетельство о публикации №125051900013