МОВА
Мова -- дом, сям'я, падмурак...
Мова -- дах: ад бедаў схова --
З ёй не страшны дождж і бура.
Мова нас яднае ў часе --
Пасылае людзям веды.
Той, хто з ёю павянчаўся --
Прыгажосьць Айчыны зведаў.
Дом без мовы -- Храм без Бога.
Жыць у ім -- не зведаць шчасця.
Мова -- ёсьць надзей дарога
І малітва ў час прычасьця.
Калі ты Айчыне верыш ---
Прысягні ёй у любові.
Адчыні для мовы дзьверы,
Каб было спадзеву болей.
Свидетельство о публикации №125051900124