НОЧ

На зямлю апускаецца ноч.
Яе ценi cпаўзаюць па стрэхах.
Не суроч гэтy ноч, не суроч! --
Уначы нараджаецца рэха.

Рэха вольны матыў прынясе.
Разам з ім расквітнее Айчына.
Гэта ноч не такая, бы ўсе --
Яна зоркi на небе лiчыла.

Анiхто з нас не зможа сказаць,
Колькi ix кaля поўнi зiхцела.
Ноч адкручвала стрэлкi назад
І ў абдымкі сьвітанку ляцела.


Рецензии