Бiсектрыса

Я ўлюбляюся па-крысе
Ў твой пагляд і аблічча рысы.
Мы з табой не такія, бы ўсе --
Нашы сэрцы з адной бісектрысы.

Не падзелены папалам
Нашы думкі, сумленне, вера...
Мы будуем для шчасьця Храм,
Робім крок не назад, а ўперад.

Ты сьпяваеш пра лёс людзей,
Нясеш лекі ў напеве шчырым.
Верыш -- хутка настане дзень
Вырашальны для ўсёй Айчыны.

Я шукаю жыцьцёвы крыж
Сярод літар, мелодый, словаў.
Бісектрыса -- сячэньне звыш.
Бісектрыса -- жыцьця аснова.


Рецензии