Восень
І выдыхнуў туман на медуніцу.
У полі трактар свой цягае плуг --
Рыхтуе глебу... Глебу пад пшаніцу.
Палескі лес грыбніцаю цьвіце --
Красуюць на палянах мухаморы.
Лясная сьцежка ў бор мяне вядзе
Да тых мясьцін, дзе на грыбы я хворы.
Схаваўся пад ялінкай белы грыб --
Падняў сівенькі мох над галавою.
А побач -- баравы. Ягоны грым
Глядзіць у твар з асеньняю тугою.
Гукае лес заўзятых грыбнікоў,
Склікае ўсіх, хто да грыбоў ахвочы.
Чабору пах чуваць з усіх бакоў --
Ён сьлед у сьлед за мной па лесе крочыць.
Свидетельство о публикации №125051808151