Цеста
За вакном -- іржавы месяц.
Яму ў небе стала цесна,
Таму ён у дзежку лезе.
Пазірае пільна-пільна,
Быццам штосьці там шукае.
Ён сагнуў, бы мама, спіну --
Хлеба хатняга чакае.
Што ж схуднеў ты, братка месяц,
Хто пагрыз твой круглы бохан?
Ты глядзіш, як цеста месяць,
А яго ж рацэпт яго ад Бога.
Не сказаў ён мне ні слова.
Узляцеў да ясных зорак.
Стаў ён поўняю: асновай,
Ад якой узняўся золак.
Свидетельство о публикации №125051808125