Голас краю
Тут гамоняць пушчы, граюць ранкам росы.
У сасновым лесе -- хор чарніцаў спелых
Мне спявае песьні разам з грыбам белым.
Голас любы сэрцу -- гэта голас краю.
Ён вярэдзіць думкі і душу кранае.
Тут жыве надзея і любоў сьвятая,
Што да родных месцаў нас усіх вяртае.
Ля вады азёрнай -- на дубах бусьлянкі
Сустракаюць ночы, сустракаюць ранкі.
Кружыць белы бусел над маёй Айчынай,
Бо любоў да краю -- ёсьць таму прычына.
Голас мілы сэрцу -- гэта голас краю.
Ён вярэдзіць думкі і душу кранае.
Тут жыве надзея і любоў сьвятая,
Што да родных месцаў нас усіх вяртае.
Сустракае цёпла землякоў Айчына,
Што любоў пранесьлі ў сваіх сэрцах шчырых.
Край, дзе роднай мовы чутны адгалоскі,
Беражэ мястэчкі, гарады і вёскі.
Голас мілы сэрцу -- гэта голас краю.
Ён вярэдзіць думкі і душу кранае.
Тут жыве надзея і любоў сьвятая,
Што да родных месцаў сэрцы павяртае.
Свидетельство о публикации №125051808112