Думкi Айчыны

З гары Гедзіміна спусцілася восень
І жоўтаю сцежкай да волі пайшла.
Там думкі Айчыны
І ў вершах і ў прозе --
Там вера паўстанцаў Літвою ўзыйшла.

Кастусь Каліноўскі! -- Ты чуеш, як б'ецца
Зямлі тваёй сэрца ў самотных грудзях?
Там мара ліцьвінаў да волі ірвецца,
Яна патрабуе ў грамадстве працяг.

Сыны майго краю! -- Вы сьпіце спакойна.
Ліцьвінскія вера не зьнішчана ў нас!
Яна прарасьце тою думкаю вольнай,
Што сэрцы пакліча ў прызначаны час.

З гары Гедзіміна паднімецца сонца
І промнямі веры асьвеціць жыцьцё.
Кастусь Каліноўскі! -- Змагар, абаронца! --
Няхай тваіх мараў не згасьне касьцёр.

Настане той час, што з'яднае нас
разам.
І вольнае неба паклоніцца тым,
Хто сьмерць не лічыў аніколі паразай,
Хто выканаў свой абавязак сьвяты.


Рецензии