***
Пасля доўгай, працяглай ночы
Ўзыдзе сонца з праменьнем гнуткім,
Каб да волі з народам крочыць.
Не падступіцца болей цемень
Да Радзімы маёй бялявай.
Сонца белы ручнік пасьцеле --
Стане сонца жыцьця праявай.
Зноў на полі жытнёвым, русым,
Заіграе наліты колас.
Стануць вольнымі беларусы.
Сьвет пачуе іх мову, голас.
Палятуць па планеце песьні,
Нібы коні пагоні княскай.
Праз стагоддзі мы ў сэрцах несьлі
Адчуваньне Радзімы наскай.
Час сабрацца прыйшоў на веча,
Каб прыняць для людзей законы.
Стане статут Літоўскі вечным --
Не растопчуць яго драконы.
Свидетельство о публикации №125051808015