Настрой кахання

У маіх каляровых снах
Ты заўсёды ў сукенцы белай.
На сцяжыне маёй вясна
Распранулася, расквітнела.
Я не помню такой вясны,
Што злучала і квет, і мары...
Толькі гэта, нажаль, не сны,
А яднанне дваіх у пары.

Прыпеў:
Ты -- надзеі маёй настрой.
І кахання майго вытокі.
Твой бялявы, прыгожы строй
Нібы лебедзь, імкне ў аблокі.
Нам да скону дваім кружыць,
Несьці колер вясновы, белы.
І жыццё, бы вясну кружыць,
І ў каханне не страціць веры.

Аксамітны, вясновы пах
На пачуцці дваіх праліўся
І ўзляцеў, бы ў нябёсы птах,
Які ўзняцца жадаў да высяў.
Ёсьць у нашай з табой вясны
Той настрой, што дваіх трымае.
Там птушыныя галасы
Апяваюць пачуцці маю.

Прыпеў;
Ты -- надзеі маёй настрой.
І кахання майго вытокі.
Твой бялявы, прыгожы строй
Нібы лебедзь, імкне ў аблокі.
Нам да скону дваім кружыць,
Несьці колер вясновы, белы.
І жыццё, бы вясну кружыць,
І ў каханне не страціць веры.


Рецензии