Белы дым маiх яблынь над зямлёю раскутай...

Песня

Белы дым маіх яблынь над зямлёю раскутай,
Над прасторай раскутай сінявокай вясны.
Ўсёй душою чакаю я чароўнай мінуты,
Калі ты завітаеш у вясеннія сны.

Белы дым маіх яблынь над сівой галавою,
Як у вэлюме белым маладая вясна.
Ўсёй душою чакаю, калі будзеш са мною,
Ля адкрытага насцеж цішынёю акна.

Белы дым маіх яблынь над квітнеючым маем.
Ўсё, што маю я ў сэрцы, ахвярую табе.
Даплыві да мяне аблачынкай над гаем,
Праявіся хоць кропляй расы на траве.

Белы дым маіх яблынь над зямлёю раскутай,
Над прасторай раскутай сінявокай вясны.
Ўсёй душою чакаю я чароўнай мінуты,
Калі ты завітаеш у вясеннія сны.

18. 05. 2025 г.


Рецензии