Вянец душы
Пазнаць, што беларус ты,
Любiць у радасцi, журбе
Свой родны край славуты.
Без пыхi да другiх народаў,
Ды з гонарам за род свой.
Шляхi расквецiць мудрай згодай,
Чуць дух зямдi свабоднай.
Не вiцца з ветрам, як барвенак,
I не паўзцi пазёмкай.
Шукаць свой сок устаць з каленак,
Каб узышоў край зоркай.
Паiць карэннi, каб не сохлi,
Гiсторыi жывiцай.
У iх дыханне нашай долi,
У будучынь крынiца.
Жыць памяркоўна i з падзякай
За выйсце з сутарэння.
Стаць коласам налiтым злакаў
ад прашчураў карэнняў.
Свидетельство о публикации №125051804949