Уютно дома

Утульна дома

Топіць печку рана маці,
Каб цяплей было ў хаце.
Цеста месіць на бліны,
Будуць смачныя яны.

Бацька твар падпёр рукамі,
Думкі лезуць у галаву:
“Усё раней рабілі самі,
Як цяпер скасіць траву?

Хлопцам я хадзіў за плугам,
Пасціў коней па начах…
Праважаў дзяўчыну лугам,
Зоркі ззялі ў вачах.

Усё жыццё – адно кіно,
Гэта так было даўно,
А цяпер у старасці
Цяжка дворык перайсці!”

Два буслы высока ў небе,
Уюцца ластаўкі ў гняздзе,
Каласы на свежым хлебе,
Кроплі мёда дзе-нідзе.

17 мая 2025


Рецензии
Нина, замечательное стихотворение про уютный дом и о деревенских проблемах! Большое спасибо за чудесное стихотворение! Хорошего летнего дня!

Иван Проскурин 2   22.05.2025 12:56     Заявить о нарушении
Благодарю, уважаемый Иван!
От всей души!
Добра и радости!

Нина Агейченко   22.05.2025 15:54   Заявить о нарушении