Забалела сэрца...

Забалела сэрца, ой, як забалела...
Дзеука на выданне замуж захацела.
Камарамi сваты уюцца каля хаты
I ля вокан ходзiць жанiшок багаты.

Ой, глядзi, Марыля, за яго не iдзi ты.
Будзеш, як сасонка, кулакамi бiта,
Будзе твая доля, што вярба у полi  -
Дрэнная, лiхая i нiчога болей.

Тым сватам багатым пакажы на дзверы,
Не давай нiкому з iх анiякай веры.
Лепей з роднай мацi жыць у  сваей хаце,
Чым стагнаць i плакаць над  чужым багаццем.

Ну. а прыйдзе Ясю, Ясю чарнабровы,
Будзьце ж вы зауседы шчаслiвы, здаровы.
Не сумуй, Марыля, тое яшчэ будзе.
"Вось гэта дык пара! " - скажуць вам усе людзi.


Рецензии