Жабрак
Казаў жабрак і, мусіць ён кумекаў
Недаравальна правільна і смела,
Калі прырода за вакном нямела,
Дзічэлі людзі на ўсіх шляхах,
Другая сіла набірала мах
І драбязіла трапяткія душы,
Тугую ісціну вяла на вушы,
На сэрца ўтыкала карані,
Якія не адолееш ані...
Спасціг жабрак асноўнае на свеце:
Усё міне, аброць ляжа на леце!
Так, чарада да чарады, людзі.
Надыдзе час - свет абязлюдзіць.
Сатрэцца гожае імя, услед - гады,
А толькі ліст закружыць залаты
Па-над зямлёй, пахілымі крыжамі,
Што мусяць сведчыць перад вякамі
Пра чалавецтва зброі і вайны,
Нянавісці далёкай даўніны...
І азіраўся па баках жабрак.
Спяшалі ўсюль. Як стужка, мак
Знікаў за паласой высотных дрэў.
Ужо ліхтар свінцовы адгарэў.
У пунях мыкалі каровы і бычкі.
Зацмокалі з карыццаў парсючкі.
І горад бетаваны скрыгатаў,
Быў гар над камінамі, узлятаў.
Але, як горад абыходзіць вёску,
Не цяміў свет жабрачага ўнёску...
Свидетельство о публикации №125051704238