Маладзiк

МАЛАДЗІК
леанід ПРАНЧАК

Пустынны лес...
Ледзь чутны шум бяроз.
Лісты згараюць
У бялюткім дыме.
Крык журавоў
Расчульвае да слёз.
Хачу дамоў,
Сумую па радзіме.

На сэрцы – жаль.
Ні радасці, ні мар.
Туман і золь.
Зямлю нягода студзіць.
Па сіверы
Паміж бяздомных хмар
Самотны маладзік
У небе блудзіць.

Плыве праз ноч,
Праз мора і раку.
Ягоны лёс такі ж,
Як мой, лядачы.
І ўсё ж –
Зайздрошчу я маладзіку,
Бо ён з нябёс
Маю радзіму бачыць.

17.05.2022
17.05.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →