Мова народу

Нашая мова -- жывая, вечная,
Бо яна -- ад калыскі матчынай
І шляхоў, што жыццё асвечвалі
Вершамі, вераю, прадзедаў спадчынай.

Нашая мова -- нябёсаў скарбніца,
Што над зямлёю ўзышла вясёлкаю.
Мова ніколі не стане здрадніцай --
Мова яднае нас словам і зёлкамі.

Той, хто яе на Радзіме цураецца --
Выракам стане: манкуртам, забойцаю.
Мова народ паднімае раніцай
Промнямі сонца, што Богу моляцца.

Мова ёсьць думка Айчыны і прадзедаў,
Што шанавалі сваё, не замежнае.
Мова народу ад Бога нададзена --
Мова заўсёды была незалежнаю.

Той, хто пакрыўдзіў яе -- маці выракся:
Страціў шляхі і дарогі да спадчыны.
Мова Купалы з нашчадкамі вырасце
І загучыць словам велічным,
матчыным.


Рецензии