Быць шчаслiвым
Радасьць і надзею.
Гэта ж вельмі проста
Крочыць і ўсміхацца.
Ад усмешкі шчырай
Думкі маладзеюць.
Ад яе імгненна
Час бяжыць за працай.
Па дарозе крочу
Праз зіму да лета.
Ззяюць шчасцем вочы --
Добрая прыкмета.
Быць шчаслівым -- проста:
Не хавай усмешку!
З ёй бязлюдны востраў
Намалюе сцежку.
Лепшы падарунак
Для жанчынаў -- кветкі.
З імі свет пануры --
Зоркамі ўсміхнецца.
У тых промнях шчырых
Ёсьць ад суму лекі.
Яны дораць радасьць
Чалавечым сэрцам.
Па дарозе крочу
Праз зіму да лета.
Ззяюць шчасцем вочы --
Добрая прыкмета.
Быць шчаслівым -- проста.
Не хавай усмешку!
З ёй бязлюдны востраў
Намалюе сцежку.
Свидетельство о публикации №125051701889