***

Калі мой дзень маўклівым стане --
Ніхто не ўбачыць той сінічкі,
Што адаб'е на шыбе танец
Сваёю дзюбай невялічкай.

Ёй разам з Вамі жыць і марыць:
Глядзець, як снег ідзе зімою,
І як плывуць па небе хмары,
Што крочаць, бы сляды, за мною.

Зіма -- яна заўжды такая --
Яе сляды на снезе бачна.
Яна, як Герда, што ля Кая
То пасміхаецца, то плача.

Пасля зімы -- вясна настане...
Я з ёю з выраю вярнуся
І станчу свой прыгожы танец
Для Беларусі.


Рецензии