***
Ты дыхаеш разам са мною.
Каханне адно на дваіх
Падобна на кветку, на мрою.
Пах пялёсткаў той кветкі-красы
З расой паднімаўся да неба.
А побач -- твае валасы
І чары, якія я зведаў.
Калі б не сустрэў я цябе --
Сказаў бы, што так не бывае.
Каханне між сэрцаў цяпер
Пялёсткамі думкі кранае
І клікае нас да жыцця:
Дае нам магчымасьць трымацца.
Каханне -- глыток пачуцця.
Яно -- бы садоўніка праца.
Свидетельство о публикации №125051701869