Анатолю Сысу
А мастак нашых думак і лёсаў.
Ён глядзіць, як змяняюцца рысы
Хвалі той, што застыгла над плёсам.
Ля Дняпра -- след пакінуты Сысам
Да Гарошкава йшоў па дарозе.
Цераз лёс пралягла бісектрыса --
Б'юцца думкі і мары ў трывозе.
Паміж белаю фарбаю -- вершы.
Паміж чорнаю -- белая квецень.
Творчы шлях ён вясною завершыў --
Паляцеў да Радзімы, бы вецер.
Там, ля роднай, бацькоўскае хаты
Раі думак вясна супакоіць.
А яшчэ -- іх прывеціць араты,
Што каня перад працаю поіць.
Грэй, Гарошкаў, гадоў успаміны,
Ды не дай ім застыгнуць над плёсам
І над лёсам чырвонай калінай,
Або глінай чырвонай на росах.
Свидетельство о публикации №125051701847