ШЛЯХ

Мы ўсе ідзём да Беларусі --
Нясём за сьпінай думак вузел.
На шляху -- ногі у напрузе.
На ім няма людзей у скрусе.

Гучаць, растуць ушыркі песьні,
Нібыта дзень прыгожы, весьні.
З такім настроем мы пранесьлі
Тваё імя, маё Палессе.

Пакуль мы ёсьць -- краіна жыцьме!
Пакуль мы тут -- Айчына будзе.
Яе ніхто з душы не выдзьме --
Душа сваё заўжды здабудзе.

Яна з малітваю сьвятою
Разбудзіць змрочны час вадою
І пацячэ з ракою тою,
Каб загукаць у небе долю.

На доўгім шляху -- крыж і вера.
Мы крочым з імі толькі ўперад.
Спыніцца -- стаць здабычай звера:
Забыць сваё акно і дзверы.

Пакуль мы ёсьць -- краіна жыцьме!
Пакуль мы тут -- Айчына будзе.
Яе ніхто з душы не выдзьме --
Душа сваё заўжды здабудзе.


Рецензии