Успамiн

Старая хата ля прысад
Жыве ўспамінамі вясны
З якой квітнеў вішнёвы сад,
Што размаўляў з зямлёю ўслых.

У той вясне -- і ты і я
Круцілі часу калаўрот.
Наш дом -- вялікая сям'я.
Цяпер -- усё наадварот.

Здаецца мне -- той час застыў
Тваёю ўсмешкаю ў вакне.
Стаў дом прыветлівы -- пустым.
Ніхто свой блін не абмакне

Ў мачанку з салам, кілбасой,
Цыбуляй, што давала смак...
На сцежцы дзён -- трава з расой,
Ды адзінокіх думаў мак.

Парос быльнёгам агарод.
Святло спадзеву страціў сад.
Зямля забыла мовы код.
Яна не кліча нас назад.


Рецензии