Рубеж вернасьцi
За ім стаіць руплівая Айчына.
Калі ты з ёю молішся, жывеш --
Узяць рубеж прыступам немагчыма.
Але чаму паэтаў нішчыць лёс?
Чаму баяцца іх забойцы, здрайцы?
Таму, што вершы мкнуцца да нябёс,
Нясуць на крыллях вынік творчай працы.
Паэзія -- ёсьць вера і спадзеў.
У ёй -- каханьне і адданасьць людзям...
Паэт у сэрца вобразы крадзе,
Паэт рубеж Айчыны словам будзіць.
За той рубеж даўно ідзе вайна:
Нябачная, лакальная, сляпая.
Паверце, не паэта ў тым віна,
Што ён да неба думкаю ўзьлятае.
З той вышыні ён чуе кожны крок,
Ён бачыць тых, хто суд прадажны вершыць.
Пакуль паэт жыве, пакуль не змоўк,
Датуль рубеж зямлі вартуюць вершы.
Свидетельство о публикации №125051701813