МЁД

Я прыду, я вярнуся... Верыш?
І сустрэну з Радзімай сьвята.
Мне гасьцінна адчыніць дзьверы
Дзень, што з воляю лёс пасватаў.

Стане доля для ўсіх спатоляй
І над лёсам зайграе сонца.
Будзе шчасця ў краіне болей --
З ім Айчына прыдбае моцы.

Больш ніхто не спытае: хто там
Па шляху паўзабытым крочыць?
Беларусы, як мёд у сотах,
Нясуць думы ў свой дзень прарочы.

Хутка мёд на зямлю пральецца
І залечыць старыя раны.
З ім Айчына прыдбае сэрца,
Што забралі ў яе тыраны.

І пральецца над лёсам песьня,
Што дэвізам жыцьцёвым будзе.
Мёд, які мы ў пачуццях несьлі,
Верне памяць і веру людзям.


Рецензии