***
Ім не даюць ні сцэны, ні трыбуны.
Жыццё ўсім дурням ручнікі паслала,
Каб мы штодзённа пажыналі буры.
Трывожны час даўно не мае міру.
Спыніць вайну не здольны болей розум.
Калючы дрот скаваў памкненняў ліру
І патрабуе гераіну дозу.
І тут і там -- забойствы, гвалт і здзекі.
Стаў выбар чалавечы -- невялікі.
Куды ісьці, дзе ўзяць ад болю лекі?
Хто ў мірны дом віхор вайны паклікаў?
На скрыжаванні -- не мячы, не дзіды --
Ляцяць ракеты з тонамі трацілу.
Вайна прыйшла з ускраін Атлантыды.
Яна шукае ў свеце пабрацімаў.
Яшчэ крыху -- і акіян растане.
Халодны лёд астудзіць пыл гарачы.
Вось толькі там жыцця, нажаль, не стане --
Па-над крыжом анёлак ціха плача.
Свидетельство о публикации №125051701773