Зорка на далонях

У мае далоні ўпала зорка,
Што імчала з неба да зямлі.
-- Што з табою? -- запытаў я громка.
-- Хто цябе пакрыўдзіў і калі?

Сагравала зорка мае рукі,
Асвятляла чалавечы шлях.
У яе дыханні чуў я гукі,
Да якіх мая Радзіма йшла.

Адказала зорка не адразу --
Час патрэбен ёй, каб адпачыць.
Хутка я пачуў ад зоркі фразу:
-- Мару я зямлю святлом лячыць.

-- Калі маеш -- загадай жаданне.
-- Твая мара здзейсніцца ўначы.
-- Я імчала з тых сузор'яў дальніх,
Каб хутчэй зямлі дапамагчы.

Распавёў я зорцы, што калісьці
На яе жаданне загадаў.
І прасіў у зоркі з цемры выйсьце,
І любові той, што Бог нам даў.

-- Я цябе пачула, мілы дружа! --
Адказала зорачка ўначы.
З той пары я доўгі шлях адужаў
І спяшаю ёй дапамагчы.


Рецензии