Старыя дзьверы
Я адчыняў вас і зачыняў.
Было ў вас штосьці ад боскай веры,
Якую сэрцам я пераняў.
Пакой бабулі -- глыбокі роздум
Паміж мінулым і тым, што ёсьць.
Там ля абразу -- ручнік і крозы:
Каханне лёсу і маладосьць.
На чорным дубе -- разьба па дрэве.
Там кветкі ў вазе нібы жывыя.
Не бачыў кветак разьбар той дрэнных --
У іх сцяблінкі -- усе прамыя.
А побач -- постаць сваёй каханай
Увекавечыў у дрэве майстра.
Жывыя кветкі яна ўдыхала,
Якія пахлі, нібыта астры.
Той дуб мароны быў нескароным.
Дарыў ён радасьць і нёс спакой.
На доме белым, прыгожым, роўным
Віселі дзьверы ў яе пакой.
Няма больш майстра...
Ёсьць толькі дзьверы,
Што захавалі жывы ўспамін.
Яны -- як сымбаль кахання, веры,
З каханай плачуць цяпер па ім.
На чорным дубе -- разьба па дрэве.
Там кветкі ў вазе, нібы жывыя.
Не бачыў кветак разьбар той дрэнных --
У іх сцяблінкі -- усе прамыя.
А побач -- постаць сваёй каханай
Увекавечыў у дрэве майстра.
Жывыя кветкі яна ўдыхала,
Якія пахлі, нібыта астры.
Свидетельство о публикации №125051701758