Клёны ля хаты
Ў сваю восень скідаюць лістоту.
Стромкі клён, стаў бы я, зухаватым
І брыдзе праз асеннюю слоту.
Што ж ты восень забрала ад дрэваў
Мову іх і вясновыя думы?
Ім без мовы на холадзе дрэнна.
Ім без лісцяў на холадзе сумна.
Па чырвона-пажоўклай дарозе
Па лістоце да клёнаў я крочу,
Каб суцешыць братоў у трывозе,
Прачытаць ім радок свой сірочы.
Не сумуйце, прыгожыя клёны! --
Восень вас выпрабоўвае часам.
У жыцці і ў прыродзе ёсьць кола.
Мы ў ім круцімся з моваю разам.
Свидетельство о публикации №125051701747