***
Няма ні спакою, ні веры.
Калі ж яны прыдуць,
Калі
Адчыняць да міру нам дзверы?
Нябачны для ўсіх акіян
Штурхае вялікае сэрца
Культуры і веры кіян,
Якая бы золак, прачнецца.
А з ім -- па-над плоскай зямлёй
Узыдзе сланечнікам сонца.
Той ранішні мір і спакой
Праславіць зямлю абаронцаў.
З руінаў паднімецца Храм,
Што сонца і жыта з'яднае.
Не здолее вораг і хам
Чыніць болей здзекі над краем.
Свидетельство о публикации №125051701740