***
Беларусь -- гэта ты.
Беларусь -- гэта нашая еднасьць.
Я да песьні сваёй
Падбіраю лады,
Каб Айчына не зведала беднасьць.
Калі ты беларус --
Памятай, што ты ёсьць
Сын зямлі, што люляла свабоду.
Ты на роднай зямлі
Гаспадар, а не госьць --
Твая мова патрэбна народу.
Узнімайся, мой край! --
Падхапі той матыў,
Што не здрадзіў пачуццям паэта.
Заіграй, гарманіст!
Цісні, брат, на лады,
Каб людзей паядноўвала мэта.
Засьпявай ім усім
Песьню вольную дзён,
Што ўзышла на прасторах планеты.
Заспявай,
Як спяваў Багдановіч Максім,
Калі словы вязаў у санеты.
04.11.2021.
Свидетельство о публикации №125051701728