На возеры
Якою будзе сённяшняя раніца?
Начны туман, нібыта дым густы,
Прываражыў і дрэвы, і кусты.
На хвалях поўня думы ранку думае.
Яна сягоння, бы світанак, сумная.
Два лебедзі на ранішняй вадзе
Мне прашапталі: новы дзень ідзе.
На белых крыллях гралі фарбы раніцы.
Яна і ён... Яны з каханнем справяцца.
Рака ўпадала ў возера, цякла,
І клікала двух птушак да цяпла.
Ружовы золак усміхаўся ружаю.
Яны ўзляцелі ў восень фарбаў дужую.
У промнях дня на возеры пустым
Глядзелі ў цішу дрэвы і кусты.
Свидетельство о публикации №125051701724