Пранiжа тоушчу хмары
У марах пакланiцца… усмiхнецца наваколле.
Ды хмары засцiлаюць золак,
То шэптам, то маланкаю крычаць: «Табе не здолець».
Зайздрошчу ветру, яго волi,
Мяняе свой настрой: прамчыцца хваляю лагоднай,
То загудзе, як воўк у полi,
То заспявае з гучнаю завеяй мужна, годна.
Як мне вось мець такiя крылы,
Каб смелай птушкай мчацца праз туманы i сумёты?
Дзе адшукаць i чэрпаць сiлы
Перамагчы пякучы жар, адолець сiвер, слоту?..
Знай, моц – жадання колас жытнi:
Застацца чалавекам, погляд мець, быць памяркоўным.
Сем пятнiц не шукаць у тыднi,
Не усхваляць з вятрамi поле, дзе расце цярноўнік.
Як рукi Божыя, сумленне,
Падхопiць часам: што хоць вока выкалi – не бачна.
Шануе чалавечнасць, зелле,
Прышле заўжды ратунак, калi сэрца тваё плача…
Духоўны свет багаты, з Богам,
Прамень падорыць зроку, што пранiжа тоўшчу хмары –
Пакуль не стаў у цьмы залогам,
Калi ткуць сцежку у напрамку Боскiм твае мары…
Свидетельство о публикации №125051604255