Вецер пауднёвы у лузе квяцiстым...

***
                      Вецер паўднёвы у лузе квяцістым...
                                                              Я. Колас

Вецер паўднёвы у лузе квяцістым
Злой і халоднай вясной.
Сёння не будзе мой верш урачыстым,
Пахне той вецер вайной.

Як ён калыша траву сенажацяў,
Жоўта-блакітны прастор!
Хмары плывуць чорным дымам пракляццяў,
Гаснуць вугольчыкі зор.

Бусел клякоча, трашчыць кулямётам,
Вецер асінай дрыжыць.
Гэтай вясне пад уціскам-прыгнётам
Быццам не хочацца жыць.

І над лугамі разліта жалоба,
Смутак па мірнай вясне.
Сонца халоднае, быццам хвароба,
У летаргіі, у сне...

16. 05. 2025 г.


Рецензии