Адамау мост

Адамаў мост больш не злучае
Ні Індыю, ні Шры-Ланку.
Глядзіць на хвалі ён з адчаем,
Ім не працягвае руку.

Сярод бязмежжа дужых хваляў
Ён вечнай думаю расце.
Сваёй надзеі не хавае,
Бо з ёю жыць заўжды прасцей.

Ніхто не дасьць адказу людзям,
Хто збудаваў той дужы мост,
Што акіян вялікі будзіць
І памяншае хваляў рост.

Ён і сягоння разам з тымі,
Хто дабрыню Сусвету нёс.
І будаваў зямлі святыні,
І ад Адама з Евай рос.


Рецензии