Паненка-восень

Засьпявай мне песьню, пані-восень!
Пра красу зямную засьпявай!
Каб лісток апалы на дарозе
Клікаў нас усіх у родны край.
Заспявай пра жоўтыя бярозы
І прыгожы, залацісты клён.
А яшчэ -- пра свой спрадвечны роздум
І сасьпелы беларускі лён.

Прыпеў:
Восень-восень, пані-чараўніца!
Дзе ж твая прыгожая каса?
Чырваньню калінавай бруіцца
Дзён тваіх дзявочая краса.
Без цябе я кожны дзень сумую.
І сваёй самоты горыч п'ю.
Пані-восень, я цябе цалую,
Гавару, што я цябе люблю.

Сьпеліць восень ягады шыпшыны
І вітае імі нас здалёк.
У яе вачах прыгожых, шчырых ---
Ззяе нашай веры вугалёк.
Я люблю цябе, паненка-восень!
Да цябе гатовы я ісьці
Па засланай лісьцямі дарозе,
Каб тваёю фарбай прарасьці.

Прыпеў:
Восень-восень, пані-чараўніца!
Дзе ж твая прыгожая каса?
Чырваньню калінавай бруіцца
Дзён тваіх дзявочая краса.
Без цябе я кожны дзень сумую.
І сваёй самоты горыч п'ю.
Пані-восень, я цябе цалую,
Гавару, што я цябе люблю.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →