Вяселле

Сягоння сталі мы сям'ёю.
І танец гэты для цябе.
Няхай між мужам і жаною
Гучыць мелодыя цяпер.
Спатканняў нашых успаміны,
Яднае песенны вакал.
Мы разам з музыкай павінны
Разбіць на шчасце наш бакал.

Прыпеў:
Мясілі цеста
Жаніх з нявестай.
Ляцела песьня
Ва ўсе бакі.
Тут мала месца.
Нам стала цесна --
Злучыў пярсцёнак
Шлюб на вякі.

У танцы кружацца сяброўкі.
У танцы кружаць сябрукі.
А сват дзяўчыну-чарнаброўку
Пачаў круціць не з той рукі.
Вясельле з песьняю ліецца.
Гучыць вяселле за сталом.
Няхай бакал на шчасце б'ецца.
І возьме шчасцейка ў палон.

Прыпеў:
Мясілі цеста
Жаніх з нявестай.
Ляцела песьня
Ва ўсе бакі.
Тут мала месца.
Нам стала цесна --
Злучыў пярсцёнак
Нас на вякі.

12.11.2024


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →