Вулiца дзяцiнства

Майго дзяцінства вуліца
Ўспамінамі малюецца.
Улетку тут не горача,
А ў зімку -- мінус пяць.
Да нашай Школьнай вуліцы
Дамы і дрэвы туляцца.
Тут ліхтары, як зорачкі,
Прыветліва зіхцяць.

Прыпеў.
На Школьнай -- школа родная
З маёю думкай згодная
На ўрокі дзетак клікае,
Дае ім ведаў стос.
Званок знаёмы, ветлівы,
Іх кліча ў дом прыветлівы
Дзе з літары вялікае
Наш пачынаўся лёс.

Яе я змераў крокамі,
Хадзіў па ёй з сяброўкамі.
А сёння тут з каханаю
Мілую вольны час.
Яна заўжды прыгожая.
Па ёй ідуць прахожыя.
Яна для іх прыбраная
І ўтульная для нас.

Прыпеў.
На Школьнай -- школа родная
З маёю думкай згодная
На ўрокі дзетак клікае,
Дае ім ведаў стос.
Званок знаёмы, ветлівы
Іх кліча ў дом прыветлівы,
Дзе з літары вялікае
Наш пачынаўся лёс.

Тут у вішнёвай квецені
Мы трох сяброў прыкмецілі.
Яднае клас наш вуліца
І туліцца да нас.
Ты кажаш: наша Школьная
Была заўжды прыкольныя.
Тут час паволі сунецца
І піша ў сшытку сказ.


Рецензии