Свечка

Маё віно -- чырвонае.
Тваё -- як ранак, белае.
Нас свечка зачароўвае,
Сваім паглядам мерае.
Я гавару: каханая,
А ты ў адказ -- каханы мой.
Для нас дваіх пасланая
Пасцель зімой.
Пасцель зімой.

Прыпеў:
Глядзі на свечку, пі віно --
Няхай жаданне споўніцца.
З табой знаёмы я даўно --
Жыццём келішак поўніцца.
Ліецца музыка з душы,
У сэрца сэрца грукае.
Агонь дваіх прываражыў
Пяшчотаю і гукамі.

Цябе чакаў я ўсё жыццё.
Хадзіў адзін па вуліцы.
Мы п'ем віно. Гарыць касцёр.
Цяпло да сэрцаў туліцца.
Пагавары са мной яшчэ,
Застанься ў цёплым вечары.
Па свечцы з воску лёс цячэ.
Ён нас дваіх высвечвае.

Прыпеў:
Глядзі на свечку, пі віно --
Няхай жаданне споўніцца.
З табой знаёмы я даўно --
Жыццём келішак поўніцца.
Ліецца музыка з душы,
У сэрца сэрца грукае.
Агонь дваіх прываражыў
Пяшчотаю і гукамі.


Рецензии