Вясковы студзень

Каля печы дроў бярэмак.
За вакном -- марозны студзень.
Печ з вуголлем -- гэта тэма! --
Я вару вясковы студзень.
У чыгун вялікі, ёмкі,
Пакладу язык і вушы.
Будзе студзень смачны, лёгкі,
Калі ў ім гуся затушыш.

Прыпеў:
На вуголлі сьпее мяса;
Сок пускае, томіцца.
Есьці студзень кожны ласы --
З ім душа ня стоміцца.
Пахне ў студні ліст лаўровы
І часнок з прыправаю.
Той, хто студзень есьць -- здаровы,
Бо заняты справаю.

Я накрыю стол вясковы,
Навару да студня бульбы.
Да яе абавязкова
Падбяру напой свой мудры.
Да стала сяброў паклічу --
Каб ішла, плыла бяседа.
Каб той студзень таямнічы
Кожны мой сябрук адведаў.

Прыпеў.
На вуголлі сьпее мяса;
Сок пускае, томіцца.
Есьці студзень кожны ласы --
З ім душа ня стоміцца.
Пахне ў студні ліст лаўровы
І часнок з прыправаю.
Той, хто студзень есьць -- здаровы,
Бо заняты справаю.


Рецензии