***
А зіма сярод вясны бывае.
У жыцці -- ці верш схаваны ў прозе,
Ці то проза з верша выплывае.
Пастаянства не належыць людзям --
Іх жыццёвы шлях ёсьць таямніца.
Хтосьці ноччу бляск святла здабудзе,
А пасля -- пачне над ім тлуміцца.
Што патрэбна сёння чалавеку?
Праца, ежа, адпачынак, святы?..
Гэта ўсё ёсьць грэх і форма здзеку.
З ёю твар не роўны, а памяты.
Я шукаю сэнс сярод вар'яцтва.
Хтосьці скажа мне, што гэта глупства.
Цяжка жыць, калі жыцця баяцца,
І калі ў душы без веры пуста.
05.01.2025.
Свидетельство о публикации №125051602922